У філіяле “Будча” ААТ “Баранавічхлебапрадукт” праведзены “Бацькоўскі ўніверсітэт” на тэму “Бацькоўская любоў і яе роля ў выхаванні дзяцей. Павышэнне бацькоўскай кампетэнцыі ў выхаванні дзяцей”, у час якога былі разгледжаны і абмеркаваны пытанні ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, прафілактыкі суіцыдальных паводзін, умовы і прыкметы іх узнікнення, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін і злачынстваў, абароны дзяцей ад пагроз спажывання непажаданай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт.
Таксама бацькам быў прапанаваны для прагляду і абмеркавання фільм-расследаванне АНТ аб удзеле юных беларусаў у дыверсіях: гэта трэба бачыць усім.