Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.12.2022

Беларускамоўны дзень “Цікавае падарожжа з васільком”

У межах беларускамоўнага дня ў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы” прайшла тэматычная забава “Цікавае падарожжа з васільком”.

Дзеці старэйшай і сярэдняй группы разам з васільком, які з’яўляецца прыродным сімвалам Беларусі, знаёміліся з культурна-нацыянальнымі каштоўнасцямі сваёй радзімы.

Дзеці пабывалі ў гасцях у бабулі Ганны і дзядулі Рыгора. Разам з імі разглядалі і называлі рэчы хатняга абыходу, называлі і каштавалі беларускія стравы. Разам з бабуляй Ганнай дзяўчынкі прыгатавалі салат з агародніны. Выхаванцы пашырылі свой слоўнікавы запас па тэмам “Посуд”, “Прадукты харчавання”.

Вялікае задавальненне атрымалі дзеці падчас гульняў “Саўка ды Грышка”, “Гарачая бульба”. 

Мерапрыемства садзейнічала ажыццяўленню задач этнакультурнага выхавання, фарміраванню ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы.

С.А.Амірава,

загадчык ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Ганцавічы”