Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.10.2017

Раённы фестываль-конкурс "Нас слова паэта да творчасцi клiча"

Сёлета Беларусь адзначае 135 гадоў з дня нараджэння славутага паэта і пісьменнікаЯкуба Коласа. 

Юбілей літаратурнага класіка − гэта не проста юбілей аднаго чалавека ці нават асобнай нацыянальнай літаратуры, гэта юбілей народа, бо з лёсаў лепшых сыноў айчыны складаецца лёс Бацькаўшчыны. Жыццё народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – выдатная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, а творчасць паэта ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны, велізарны пласт нацыянальнага жыцця.

З нагоды юбілейнай даты 28 кастрычніка ў ДУА “Люсінскі д/с – СШ імя Якуба Коласа” ў літаратурна-этнагафічным музеі прайшоў раённы фестываль-конкурс літаратурнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзіцяча-юнацкай творчасці “Нас слова паэта да творчасці кліча” сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Удзел у фестывале-конкурсе прынялі 37 юных выканаўцаў, з вуснаў якіх прагучалі вершы, урыўкі з паэм Якуба Коласа. Арыгінальнымі і змястоўнымі атрымаліся напісаныя вучнямі паэтычныя творы, нарысы, замалёўкі, прысвечаныя паэту.

Пераможцамі фестывалю-конкурсу сталі:

У намінацыі “Крыніца натхнення”

1 месца - Муха Ягор, вучань 11 “Б” класа ДУА “Гімназія г.Ганцавічы”

2 месца – Занька Сяргей, вучань 11 класа ДУА “Малькавіцкая СШ”

2 месца -Сенюковіч Марына, вучаніца 7 “А” класа ДУА “СШ №3 г.Ганцавічы”

У намінацыі “ У Савосева суседа быў пярэсценькі каток …!” - мой дамашні гадаванец”

1 месца - Пятліцкая Валерыя, вучаніца 3 “Г” класа ДУА “СШ № 3 г.Ганцавічы”

2 месца - Занька Ягор, вучань 2 “Б” класа ДУА “Хатыніцкая СШ”

3 месца - Рабцэвіч Ксенія, вучаніца 4 класа ДУА “Раздзялавіцкая СШ”

У намінацыя “І  каб кожны пачуў тваё слова”  

(сярод вучняў 1-4 класаў)

1 месца - Амельяновіч Вера, вучаніца 3 “А” класа ДУА “Гімназія г.Ганцавічы”

2 месца - Ільіна Дана, вучаніца 4 “Б” класа ДУА “Гімназія г. Ганцавічы”

3 месца - Лагвіновіч Ірына, вучаніца 3 класа ДУА “Малькавіцкая СШ”

(сярод вучняў 5-8 класаў)

1 месца - Грыцкевіч Кірыл, вучань 7 “Б” класа ДУА “Гімназія г.Ганцавічы”

2 месца–Папека Анастасія, вучаніца 7 класа ДУА “Дзяніскавіцкі я/с -СШ”

3 месца - Пакумейка Іван, вучань 5 класа ДУА “Круговіцкая СШ”

(сярод вучняў 9-11 класаў)

1 месца - Шкут Юлія, вучаніца 9 “А” класа ДУА “Гімназія г.Ганцавічы”

2 месца - Дулік Аліна, вучаніца 10 класа ДУА “Агарэвіцкая СШ”

3 месца - Кахавец Марта, вучаніца 11 “Б” класа ДУА “СШ №3 г.Ганцавічы”

У намінацыі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве “Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…”

1 месца – ДУА “Люсінскі д/с – СШ імя Я.Коласа”

1 месца – ДУА “Агарэвіцкая СШ”

2 месца – ДУА “Хатыніцкая СШ”

3 месца – ДУА “СШ № 3 г.Ганцавічы” 

Віншуем пераможцаў! 

Н.У.Табала,

метадыст ДВМУ "Ганцавіцкі РВМК"