Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.02.2018

Фізкультурнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны

22 лютага ў ДУА «Яслі-сад №1 г.Ганцавічы» у рамках беларускамоўнага дня, напярэдадні свята Дня абаронцаў Айчыны прайшло фізкультурнае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню. Дзеці сярэдніх груп прынялі ўдзел у эстафеце “Мы самыя моцныя!”. Каманды “памежнікі” і “танкісты” змагаліся за званне лепшых. Падтрымаць іх прыйшлі таты, дзядулі, дзядзькі і брацікі. Для сваіх тат дзеці выканалі песню на беларускай мове. Гэтак жа беларуская мова гучала, калі дзеці расказвалі вершы, прысвечаныя татам і дзядулям. Матулі таксама не засталіся збоку, яны павіншавалі тат песняй пра беларускую армію.

Непасрэднымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі і самі бацькі, брацікі і дзядулі, яны паказалі навыкі апранання дзяцей на хуткасць, паказалі, якія яны спрытныя і моцныя.

Напрыканцы спаборніцтва дзеці павіншавалі сваіх тат і дзядуль маленькімі падаруначкамі, зробленымі сваімі рукамі. А ў эстафеце-спаборніцтве перамагла “Дружба”. Свята падаравала станоўчыя эмоцыі дзецям і гасцям.

Такія мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню ўяўленняў аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, прывіццю пачуцця гонару за нашу Радзіму, упэўненасць у будучым дні. 

Рулінская Т.У.,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад №1 г.Ганцавічы”