Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.10.2018

Беларускамоўны дзень

Трэба ведаць, сэрца просіць

Як бацькам, дзядам жылося,

Як сахой даўней аралі,

Потым як яе барлялі.

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што, якое. 

Немагчыма ўявіць сабе культурнага і высокаадукаванага сучаснага чалавека, які не ўмее размаўляць на мове свайго народа, не ведае яго гісторыю. Патрыятычнае выхаванне асобы прадугледжвае далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай культуры, нацыянальнага асяроддзя, быту, знаёмства з народным строем беларусаў.

25 кастрычніка 2018 года ў ДУА «Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” прайшоў беларускамоўны дзень, прысвечаны беларускаму нацыянальнаму адзенню. Выхавацель дашкольнай адукацыі Ненадавец Т.І. пазнаёміла дзяцей з беларускім нацыянальным касцюмам, з дэкаратыўным убранствам народнага касцюма, яго колерамі. Асаблівую ўвагу звярнула на арнамент. Дзеці даведаліся з чаго беларусы шылі адзенне, вучыліся адрозніваць мужчынскі і жаночы касцюмы, называць яго асноўныя элементы. Пад суправаджэнне беларускай народнай музыкі яны разглядвалі ўзоры вышыўкі і ткацтва.

У дзіцячым садку была арганізавана выстава лялек апранутых у беларускае нацыянальнае адзенне, з якой пазнаёміліся таксама вучні 1-4 класаў.

На працягу дня дзеці размаўлялі на беларускай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, спявалі песні, чыталі казкі і вершы на беларускай мове. 

С.І.Рылка, дырэктар