Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.11.2018

"Гаворым па-беларуску"

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша дашкольная ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi надаем развiццю беларускага маўлення дзяцей.

8 лістапада, ў яслях-садзе №2 г.Ганцавічы прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай "Гаворым па-беларуску". У межах беларускамоўнага дня педагогі падрыхтавалі для выхаванцаў шэраг заняткаў, размоў, гутарак, гульняў на беларускай мове.

У старэйшай і разнаўзроставай групах музычны кіраўнік Ясько А.А. разам з выхавацелем Савеняй К.М. правяла забаву "Свята беларускай народнай цацкі", якое атрымалася вясёлым і прынесла дзецям станоўчыя эмоцыі. Дзеці  прымалі ўдзел у казачнай віктарыне, гулялі з беларускімі цацкамі, з  захапленнем адгадвалі ўрыўкі з беларускіх казак,  вадзілі карагоды.

У спецыяльнай групе выхавацель Краучук І.М. на занятку “Наша Ганцаўшчына” пазнаёміла выхаванцаў са старонкамі гісторыі Ганцавіч. На занятку дзеці разглядалі фотаальбом, гутарылі пра славутасці Ганцавіч, гулялі ў дыдактычныя гульні. 

У інэгрыраванай групе выхавацель Мелехавец В.Н. правяла віктарыну “Беларуская цацка”, на якой дзеці разглядалі і адгадвалі загадкі пра беларускія цацкі.

Правядзенне беларускамоўнага дня дае магчымасць нагадаць, што мы — беларусы, а нашая родная мова — беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё.