Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.01.2019

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ "БЕЛАРУСЬ МАЯ, РОДНЫ КРАЙ!"

Не знiшчым мы, не страцiм, не загубiм

Сваiх лугоў, сваіх азёр, сваiх лясоў.

I родны край, i мову не разлюбiм.

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.

                                   В. Гардзей

Патрыятычнае выхаванне дзяцей - гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне ён жыве, чым яна адрозніваецца ад іншых краін. Трэба як мага больш распавядаць дзецям пра горад, у якім яны жывуць, выхоўваць пачуццё гонару за свой горад, прывучаць дзяцей беражліва ставіцца да таго, што створана бабулямі, дзядулямі, мамамі і татамі, падтрымліваць чысціню і парадак у грамадскіх месцах, удзельнічаць у стварэнні прыгажосці і парадку ў сваім двары, пад'ездзе, на вуліцы, у парках, у дзіцячым садзе. Існуюць разнастайныя формы выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў. Гэта гутаркі аб Радзіме, аб родным горадзе, аб прыродзе роднага краю, чытанне дзіцячых кніг на патрыятычныя тэмы і дзіцячы фальклор рэгіёну у якім мы жывем, і, вядома, асабісты прыклад педагогаў і бацькоў.

Менавіта гэтай тэматыцы прысвечаны занятак "Беларусь мая, родны край!", які прайшоў 10 студзеня у старэйшай группе нашага садка. Выхавальнiк А.I. Мiлеўская працягвала знаёмства дзяцей з дзяржаўнымi сiмваламi нашай краiны (сцяг, герб, гiмн), з картай Рэспублiкi Беларусь, з глобусам як мадэллю нашай зямлi.

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.

А.I. Ладыга,

намеснiк загадчыка

па асноўнай дзейнасцi