Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.02.2019

“Беларуская народная цацка”

Цяжка пераацаніць унікальнае значэнне роднай мовы ў станаўленні маленькага грамадзяніна. Дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін.

Неад’емным элементам развіцця дзіцяці ў гэтым накірунку лічыцца гульня. Галоўны атрыбут гульні - гэта цацка. Цацка выступае адной з фундаментальных частак чалавечага быцця, паколькі служыць правадніком у перадачы культурных каштоўнастей продкаў і вопыту пакаленняў.

31.01.2019 г. у сярэдняй группе ДУА “Яслі-сад №1 г.Ганцавічы” Крысюк А.І. правяла занятак па развіцю беларускага маўлення “У госці да цёткі Алены”. На занятку дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі беларускай народнай цацкі, папоўнілі слоўнікавы запас па тэме “Беларускія цацкі”. Правядзенне такіх заняткаў спрыяе выхаванню цікаўнасці да беларускай мовы і культуры нашай краіны.

Т.У. Рулінская,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці