Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.02.2019

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЭРЦАХ І ДУМКАХ

Мова дзіцяці фарміруецца ў разнастайнай дзейнасці. У дзіцячым садку №2 г.Ганцавічы ў чацверг праводзіцца “Беларускамоўны дзень”. У гэты дзень беларуская мова і ў тым ліку творы беларускай дзіцячай літаратуры гучаць і ў час гульні, і ў час працы, і на занятках.

У сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя неабходна ўмела спалучаць разнастайныя формы і метады арганізацыі работы з дзецьмі ў працэсе навучання роднай беларускай мове. Так, у малодшай групе выхавальнік Гардзей Таццяна Сяргеяўна разам з музычным кіраўніком Ясько Алай Аляксандраўнай правялі з дзецьмі забаву “У госці да цеткі Алены” у ходзе якой перавага аддавалася мастацкаму слову: пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам.

У другой малодшай групе выхавальнік Грэбень Ірына Міхайлаўна правяла з дзецьмі беларускую гульню “Хто, як крычыць?” Гульнёвае дзеянне было напраўлена на адгадванне па гуку: “Якая жывёла жыве ў доміку?”

У старэйшай і спецыяльнай групах, выхавацелі Савеня Кацярына Мікалаеўна і Краўчук Ірына Міхайлаўна чыталі дзецям вершы В.Вярбы “Бабуліны казкі”, В. Віткі “Бабіны госці” і завучвалі разам з дзяцьмі верш А. Дзеружынскага “Бабулі”. У працэсе слухання і завучвання верша дзеці з цікавасцю адшуквалі ў вершах словы, выразы, якімі паэты перадаюць адну і тую ж з’яву, параўноўвалі, супастаўлялі моўныя сродкі паміж сабой.

У інтэгрыраванай групе выхавальнік Мелехавец Валянціна Мікалаеўна правяла з дзецьмі занятак на тэму “Транспарт”. У рознаўзроставай групе выхавальнік Перагуд Налля Аляксандраўна правяла з дзецьмі занятак “Хатнія жывёлы”. Мэта гэтых заняткаў была накіравана на ўзбагачэнне слоўніка дзяцей беларускімі словамі, на ўменне карыстацца беларускай мовай у працэсе дыялогу з выхавацелем і выхаванцамі.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думку дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага выхавальнікі нашага дзіцячага саду спалучаюць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі. 

С.Г. Жук, намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад №2 г.Ганцавічы”