Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2019

Міжнародны дзень роднай мовы: размаўляем па-беларуску

21 лютага ўстановы адукацыі Ганцаўшчына актыўна далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемствы гэтага дня аб’ядноўвала мэта ўсведамлення падрастаючым пакаленнем значнасці захавання моўная культуры продкаў як самаідэнтыфікацыі беларусаў, развіцця моўнай культуры. Інфармацыйныя акцыі, творчыя конкурсы і віктарыны заклікалі ўсіх размаўляць па-беларуску і пашыраць сферу ўжывання роднай мовы.

Кульмінацыяй свята стаў раённы конкурс “Загадкавая краіна Паэзія”, праведзены ў літаратурна-этнаграфічным музеі ДУА “Люсінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Якуба Коласа”. Удзел у конкурсе прынялі лепшыя чытальнікі беларускамоўнай паэзіі з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Эмацыянальнасцю, акцёрскім майстэрствам і індывідуальнай манерай чытання вылучаўся кожны ўдзельнік, таму журы давялося дэталёва абмеркаваць усе крытэрыі, перш чым вынесці канчатковы вердыкт. Пераможцамі конкурсу сталі Паўловіч Паліна з ДУА “Гімназія г.Ганцавічы, Мініч Анастасія, Дулік Аліна з ДУА “Агарэвікая СШ”, Папека Настасся з ДУА “Дзяніскавіцкі я/с-СШ”, Занька Ксенія з ДУА “Малькавіцкая СШ”, Валодзька Дар’я з ДУА “Чудзінская СШ”.

А.В. Рылко,

галоўны спецыяліст

аддзела па адукацыі