Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.03.2019

Беларускамоўны дзень пад назвай “На вуліцы гуляем – на роднай мове размаўляем”

- У мядзведзя на бару

Грыбы, ягады бяру.

Мядзведзь рычыць,

На нас глядзіць. 

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага, і інтэлектуальнага выхавання дзяцей. Гульнёвы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

Так, у чацвер у дзіцячым садку №2 г.Ганцавічы прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай “На вуліцы гуляем – на роднай мове размаўляем”. У гэты дзень выхавацелі ўсіх узроставых груп праводзілі разам з выхаванцамі беларускія рухомыя гульні на свежым паветры ў час прагулкі.

У першай малодшай групе дзеці гулялі ў такія гульні як: “Прэла-гарэла”, “Лясь-лясь, уцякай!”, ”Заінька”. У другой малодшай – “Вожык і мышы”, “Грушка”, “Адгадай чый галасок”. У інтэгрыраванай і рознаўзроставай – “Што робіш?”, “Агароднік”, “Вузельчык”, “Шэры кот”. У спецыяльнай і старэйшай – “Мяч у доміку”, “У мядзведзя на бару”, “Гусі-лебедзі і воўк”, “Церамок”, “Рэдзька”.

Выхавацелі выкарыстоўвалі беларускія вершы, лічылкі, пацешкі, заклічкі, так як выкарыстанне мастацкага слова ў сюжэце рухомых гульняў на свежым паветры з’яўляецца вельмі эфектыўным метадычным прыёмам ў навучанні дашкольнікаў беларускай мове. 

С.Г. Жук,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці