Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.04.2019

Гісторыка-краязнаўчаму музею ДУА “Дзяніскавіцкі я/с-СШ” прысвоена званне “Народны музей”

З мэтай вывучэння і захавання гісторыі роднага краю, а таксама адраджэння і зберажэння матэрыяльнай, духоўнай і культурнай спадчыны вёскі 20 лістапада  1997 года на базе  Дзяніскавіцкай  сярэдняй  школы  адчыніў  свае  дзверы  гісторыка-краязнаўчы  музей, экспанаты  якога  прысвечаны  мінуламу  і сучаснаму вёскі  Дзяніскавічы. Па кожнаму   тэматычнаму  раздзелу  экспазіцыі музея падрыхтаваны і праводзяцца  экскурсіі, пры гэтым  улічваюцца  ўзроставыя  асаблівасці   наведвальнікаў. Экскурсіі праводзяцца  як  для  дарослых, так і для  школьнікаў. Хочацца адзначыць , што праца ў музеі не стаіць на месцы. Пад умелым кіраўніцтвам Дзенісеня Таццяны Іванаўны, якая на сённяшні час з’яўляецца загадчыцай музея, на базе музея праводзяцца  розныя  тэматычныя, пазнавальныя і выхаваўчыя  мерапрыемствы, працуюць гурткі «Юны экскурсавод» і «Краязнаўчы». Удзельнікі гурткоў на працягу доўгага часу праводзяць пошукавую і экскурсійную работу, збіраюць  краязнаўчы і этнаграфічны  матэрыял, які папаўняе экспазіцыі музея. І вось, радасная навіна, гісторыка-краязнаўчаму музею ДУА “Дзяніскавіцкі я/с-СШ” Ганцавіцкага раёна прысвоена званне “Народны музей”, адпаведнае пастанаўленне падпісаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Ю.П. Бондар. Віншуем калектыў школы, адміністрацыю і кіраўніка музея!

А.А. Киселевич,

методист ГУМУ «Ганцевичский РУМК»