Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.04.2019

“У госці да бабулі Алены”

У маках чырвоных гарыць прыгуменне…

О, матчына мова! Маленства вясна!

Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,

Бо ты, як і маці, на свеце адна!

Е.Лось

Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы.  Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.  

25 красавіка ў ДУА «Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа» прайшоў беларускамоўны дзень. На занятку “У госці да бабулі Алены” дзеці пашырылі веды аб быце беларусаў, вялі аповед пра посуд, ежу нашых продкаў, адгадвалі загадкі, чыталі вершы.

Выхаванцы  пазнаёміліся са святам Вялікдзень, даведаліся, як   людзі рыхтуюцца да яго.  Разам з бабуляй Аленай гулялі ў беларускія народныя гульні “У каго далей адкоціцца яйка”, “У каго даўжэй будзе круціцца яйка”. 

Вялікую цікавасць у дзяцей вызвала тэатралізаваная лялечная казка “Курачка Раба”.  

З вялікім жаданне дзеці займаліся творчай дзейнасцю - размалёўвалі яйкі з паперы пад гучанне беларускіх народных песень.

Разам з бацькамі дзеці падрыхтавалі выставу прыгожых вырабаў  “Вялікдзень  - вялікі дзень”. 

Г.М.Бруй, намеснік дырэктарапа АД

ДУА “Любашаўскі я/с-ПШ”