Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.04.2020

ВЫСТАВА ТВОРЧЫХ РАБОТ ПЕДАГОГАЎ САДКА

Вялікую ролю ў далучэнні дашкольнікаў да нацыянальнай культуры займаюць арганізацыяі тэматычных выстаў. У ДУА “Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы” была арганізавана выстава творчых работ выхавацеля дашкольнай адукацыі Валодзька Сафіі Аляксандраўны. Дзеці змаглі пазнаёміцца з творчасцю педагога, які жыве і працуе на нашай малой Радзіме. Сафія Аляксандраўна - творчы педагог, які змог удыхнуць сучасныя матывы ў народны промысел нашых продкаў.

На выставе дзеці пазнаёміліся не толькі з прыкладамі народнай творчасці, але і з гісторыяй вышыўкі, значэннем яе ў жыцці продкаў, значэннем арнаменту. З захапленнем яны разглядалі ляльку, якую зрабіла іх выхавацель Тарынская Наталля Васіляўна. Яна звярнула ўвагу на ўпрыгожанае вышыўкай адзенне лялькі, распавяла дзецям, што калісці нашы продкі аздаблялі адзенне вышыўкай не толькі для прыгажості, але яшчэ каб абараніць сябе ад розных небяспечных здарэнняў.

Важна далучаць дзіця да культуры свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Менавіта акцэнт на веданне гісторыі народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў.

Рулінская Т.У.,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”