Сення сам час патрабуе далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць любоў да Радзімы.
Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Ганцавічы” спрыяюць заняткі, беларускія гульні, тэматычныя вандроўкі.
Так, у старэйшай групе прайшла тэматычная вандроўка “У госці да Міхася і Яніны”. Задачы вандроўкі былі напраўлены на: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы;пашырэнне ведаў аб сімволіцы Беларусі;развіццё пачуцця гонару да сваёй краіны,праз знаёмства дзяцей з вядомымі дзеячамі Беларусі мінулага і цяперашняга часу;выхоўванне каштоўных адносін да багацця беларускага народа.
У час вандроўкі выхавацель Амірава Святлана Аляксандраўна разам з выхаванцамі карысталіся і мастацкім словам: расказвалі вершы, прыказкі, гулялі ў гульню “У мядзведзя на бару”.
Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.


