Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.05.2013

Абласны фальклорны фестываль “Радавод”

18 мая 2013 года фестываль творчасці адбыўся на базе ўстаноў адукацыі г. Іванава.

Абласны фальклорны фестываль “Радавод”

Ва ўсе часы былі людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй культуры, свайго краю, да таго, якімі людзьмі вырастуць нашы дзеці, што панясуць яны ў будучыню і якую спадчыну пакінуць сваім нашчадкам. Не першы год рабяты раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці з’яўляюцца ўдзельнікамі абласнога фальклорнага фестывалю “Радавод”.

18 мая 2013 года фестываль творчасці адбыўся на базе ўстаноў адукацыі г. Іванава. Наш раён прадстаўлялі ансамбль народнай творчасці “Журавінка” (раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці кіраўнік Муха Святлана Францаўна) і ансамбль “Валошкі” Хатыніцкай сярэдняй школы (кіраўнік Казак Алена Дзмітрыеўна).

Рабяты атрымалі незабыўныя ўражанні, прыемную асалоду ад мерапрыемства.

Калектыў “Журавінка” за высокае выканаўчае майстэрства песеннага рэгіянальнага фальклору адзначаны Дыпломам III ступені, кіраўнік узнагароджаны памятным падарункам. Дырэктару ДУА “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці” ва ўрачыстай святочнай абстаноўцы ўручаны Дыплом упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за зберажэнне і развіццё рэгіянальнага фальклору. Таксама Ганцавіцкі раён узнагароджаны Дыпломам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за высокі ўзровень арганізацыі выставы народна-побытавага мастацтва “Горад майстроў”.

     

 

Г.Б.Крупеніч,
метадыст ДУА “Ганцавіцкі
раённы цэнтр дзіцячай
і юнацкай творчасці”