Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.04.2021

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая,звонкая, моцная, поўная наша мова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся наші продкі. Толькі гэту мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі. Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай дазваляе беларускамоўны дзень, які ў нашай установе арганізуецца ў чацвер. Наш педагагічны калектыў - гэта адданыя сваей справе людзі, якія творча падыходзяць да правядзення кожнаго мерапрыемства. Цікава, пазнаваўча і разнастойна прайшов дзень беларускага маўлення ў садку сёння, 29 красавіка. 

     Дзень пачаўся з таго, што выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, іх творамі. Затым педагогі разам з выхаванцамі арганізавалі тэатралізаванае прадстаўленне "Зайкава хатка", а для старэйшых дзетак прайшоў квэст "Казачныя прыгоды". Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі творы, рассказвалі і завучвалі вершы, адгадвалі загадкі на роднай мове, малявалі адгадкі каляровымі алоўкамі, гулялі у беларускія народныя гульні,знаёміліся з часопісам "Вясёлка".

   

Такім чынам, кожнае дзіця атрымала магчымасць пабываць на выставе кніг беларускіх пісьменнікаў, дакрануцца да багацця роднай мовы, папоўніць свой слоўнікавы запас і адкрыць для сябе яшчэ адну старонку беларускай культуры.