Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.05.2021

Беларускамоўны дзень "Ад зярнятка да каравая"

6 мая ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” у рамках правядзення беларускамоўнага дня выхавальнік дашкольнай адукацыі Наумік Алеся Аляксандраўна правялала занятак з выхаванцамі сярэдняй групы па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Ад зярнятка да каравая”.

Занятак пачаўся з сюрпрызнага моманту і рашэння праблемнага пытання: “Адкуль жа бярэцца хлеб?” Выхавальнік прапанавала дзецям даведацца, як з’яўляецца хлеб. Рабяты паглядзелі, як хлеб вырошчвалі ў даўніну і ў цяперашні час, замацавалі веды аб доўгім шляху ад поля да стала, а таксама даведаліся, што хлеб — гэта вынік працы многіх людзей. На працягу занятку выхаванцы знаёміліся з прафесіяй хлебароба, разважалі пра значэнне хлеба ў жыцці кожнага чалавека, пра тое, што хлеб з’яўляеца штодзённым прадуктам харчавання. Пад час занятку ў дзяцей развівалася ўвага, памяць; выхоўваліся любоў і павага да працы дарослых, беражлівыя адносіны да хлеба.

Выхаванцы з задавальненнем праглядзелі казку “Лёгкі хлеб”, а затым успомнілі прыказкі і прымаўкі па тэме і пагулялі ў народныя гульні. Дзецям было вельмі цікава і пазнавальна.

Л.М. Канановіч, намеснік

загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”