Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.11.2021

Беларускамоўны дзень у ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”

Родная мова - гэта першая крыніца,

праз якую мы пазнаём жыццё

і акаляючы нас свет.

Я.Колас

 Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. 

4 лістапада 2021 года ў ДУА “Яслі-сад №5 г. Ганцавічы” у чарговы раз праўшоў беларускамоўны дзень, дзе дарослыя і дзеці размаўлялі на роднай мове.

М.А. Кіршун, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам з выхаванцамі старэйшай групы на працягу ўсяго занятку "Маё цела і прадметы гігіены" замацоўвалі ўяўленні пра чалавека, яго цела.

Дзеці адгадвалі загадкі, слухалі творы беларускіх аўтараў "Пра нос і язык"- Я.Пермяк. Усе разам гулялі ў розныя гульні - “Знайдзі пару”, “Цудоўны мяшочак”, “Закончы сказ”, "Што спачатку, што пасля".

Дзецям вельмі спадабалася, у іх быў цудоўны настрой.

А.І.Ладыга,

загадчык

ДУА “Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы”