Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.12.2013

Нашы дзеці

Навагоднія святы і Каляды – час, калі нават дарослыя вераць у цуды, і сэрца кожнага замірае ў прадчуванні спаўнення самых патаемных мар і жаданняў.

Нашы дзеці

Навагоднія святы і Каляды – час, калі нават дарослыя вераць у цуды, і сэрца кожнага замірае ў прадчуванні спаўнення самых патаемных мар і жаданняў.

Для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка навагоднія святы пачаліся 22 снежня, калі да іх завіталі Дзядуля Мароз і Снягурка. Віншавальная праграма стала сюрпрызам для дзяцей, што часова жывуць у дзяржаўнай установе, а не разам з бацькамі. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць адтрымаць з рук Дзядулі Мароза сувеніры і салодкія падарункі, расказаць яму аб сваіх поспехах і спадзяваннях.

Святочны настрой выхаванцам прытулка быў створаны акцерамі драматычнага тэатра, якія наведалі сацыяльна-педагагічны центр Ганцавіцкага раена ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, што штогод праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

Шмат цеплых слоў прагучала ў адрас выхаванцаў з вуснаў дырэктара абласнога аддзялення дзіцячага фонда Зоі Іванаўны Троцкай, навучэнцаў вучылішча алімпійскага рэзерву, валанцераў з сярэдняй школы № 20 г. Брэста. Дабрачынная дапамога ў арганізацыі казачнай сустрэчы   была аказана членамі аўтаклуба “Volvo”.

Завяршылася сустрэча ў прытулку вяселым сумесным карагодам гасцей і дзяцей  ля прыгажуні – елкі.

В.П. Жыбурт, дырэктар СПЦ