Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Семінар класных кіраўнікоў і рэсурснага цэнтра па грамадзянска-патрыятычнаму

У рамках інтэграванага семінара метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў і рэсурснага цэнтра па грамадзянска-патрыятычным выхаванні на аснове нацыянальных традыцый ДУА "Хатыніцкая сярэдняя школа" адбылося мерапрыемства "Вяртаемся да сваіх каранёў". Літаратурна-музычная імпрэза ўключыла ў сябе самабытныя вясковыя песні і танцы, гульні, майстар-клас па пляценні пальчыкавых паясоў. У ходзе выступлення маленькія артысты прадэманстравалі чытацкі талент, абраўшы вершы мясцовых паэтак-Ніны Кавальчук і Ніны Таўтын. Дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі дэфіле ў ільняных строях на сучасны лад народнага майстра Казак Ніны Мікалаеўны. Не абышлося фальклорнае мерапрыемства і без беларускай кухні. Сімвалічна, што ў гэты ж дзень адзначаўся і Міжнародны дзень роднай мовы, якая з'яўляецца неад' емнай часткай нацыянальнай культуры.