Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.12.2023

Беларускамоўны дзень «Пісьмо пра Беларусь»

Патрыятычнае выхаванне дзяцей - гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Праз вывучэнне гісторыі і традыцый продкаў, у дзяцей выхоўваецца гонар і павага да роднай зямлі.

7 снежня ў ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы» у рамках беларускамоўнага дня прайшла музычная забава патрыятычнай накіраванасці «Пісьмо пра Беларусь».

Задачы музычнай забавы былі накіраваны на пашырэнне ўяўленняў дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай Вайны, развіццю цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выхоўванне пачуццеў гонару за сваю краіну.

У час забавы выхаванцы старэйшай группы разам з выхавацелем Чыркун Алай Васільеўнай здзейснілі невялікае падарожжа па гісторыі нашай краіны, дзе яны выконвалі гімн Рэспублікі Беларусь, расказвалі пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, спявалі песні на беларускай мове,танцавалі, чыталі вершы, гулялі у гульні, адгадывалі загадкі, глядзелі відыёзапіс «Беларусь помніць».

У канцы забавы дзеці разам з гасцямі напісалі пажаданні міра, дабра і здароўя дзецям іншых краін свету.

С.Г. Жук,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы»