Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.01.2024

Беларускамоўны дзень

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце!”

Сёння, як ніколі, важна далучаць дзяцей да народных традыцый Радзімы, знаёміць іх з фальклорнымі святамі і выхоўваць павагу да бацькаўшчыны.

Кожны год па традыцыі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы” развучваюць песні-калядкі, вершы і адпраўляюцца калядаваць. Гэты год не стаў выключэннем, і ў сценах саду прайшло фальклорнае святапад назвай "Прыйшла Каляда — дзверы адчыняйце!”

У музычнай зале, прыбранай, як сялянская хата, гасцей сустракалі гаспадыня з гаспадаром. Разам з дзецьмі прыходзілі калядаваць і Дзед Каляднік, і Каза, і Чорт, і Цыганка. Калядоўшчыкі атрымалі гасцінцы ад гаспадыні з гаспадаром, а госці пажадалі ім на ўвесь год: “Каб нажалі сто коп жыта, каб сям’я была ўся сыта! Сто гадоў жывіце, дзетак расціце”.

Было цікава і весела. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларусаў, самім адчуць хараство народных абрадаў. 

       

С.Г. Жук,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 2 г. Ганцавічы”