Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.01.2024

Представители издательского дома "Педагогическая пресса" посетили учреждения образования района

Прэс-тур прадстаўніцтва Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" ў рэгіёны Брэстчыны пачаўся рабочай сустрэчай з намеснікам старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргеем Сарокавым і начальнікам аддзела па адукацыі Надзеяй Здрок

📌 Тэмай размовы стала падпіска па выданні Выдавецкага дома, а таксама педагагічныя дасягненні раёна.

Раздзялавіцкая сярэдняя школа адметна захаваннем аўтэнтычных традыцый свайго аграгарадка. Гэтыя мясціны славяцца асаблівай вышыўкай і танцамі. У школе дзейнічае творчы калектыў "Радавод". Асаблівая ўвага ў навучальнай установе ўдзяляецца захаванню гістарычнай памяці і духоўна-маральнаму выхаванню. Тут вучнёўска-педагагічны калектыў цесна супрацоўнічае з Праваслаўнай царквой.

✔️ Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа вядома тым, што тут два гады працаваў класік беларускай літаратуры. У школе дзейнічае адпаведны музей. Нашай увазе было прадстаўлена развіццё фізічнага выхавання школьнікаў.

Гімназія Ганцавіч знаёміла з арганізацыяй пазаўрочнай дзейнасці.