Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.01.2024

“Музычная скарбонка”

У ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” кожны чацвер праходзіць беларускамоўны дзень. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе работнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.

25 студзеня 2024 года з выхаванцамі сярэдняй групы праведзены беларускамоўны дзень на тэму “Музычная скарбонка”.Гульнявая праграма, якую падрыхтавала Наталля Міхайлаўна Кляўчэня, музычны кіраўнік ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы” , уключала ў сябе: музычна-рухальныя гульні, музычна-дыдактычныя гульні і гульню на дзіцячых музычных інструментах. На працягу ўсяго дня дзеці знаёміліся з беларускімі музычнымі інструментамі: дудка, гармонік, барабан, цымбалы, трашчоткі, лыжкі і свістулькі, колавая ліра і з беларускімі гульнямі: “Лянок”, “Вожык і  мышы”, “Заінька”, “Лапаць”.

Музычныя гульні даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы Мы лічым, што дзякуючы такім занякам, у дзяцей узрастае цікавасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраецца слоўнікавы запас, а самае галоўнае, што мы прывіваем любоў да Радзімы.

Курылік Ганна Рыгораўна,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы”