Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.02.2024

Забава «Гульнi з Лявонiхай»

Гульні, якія прыйшлі да нас з даўнiх часоў, займаюць значнае месца ў выхаванні дзіцяці, вабяць сваёй магічнай таемнасцю. Кожнаму дзіцяці цікава адчуць, чым цікавіліся ягоныя продкі і чым бавіліся ў дзіцячым ўзросце.

Каб стварыць ўмоўвы для фарміравання ў дзяцей цікавасці да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа 01.02.2024 г. у ДУА «Дзіцячы сад № 5 г. Ганцавічы» ў рамках беларускамоўнага дня музычны кiраунiк, Валуевiч Наталля Аляксандраўна разам з выхавальнiкам старэйшай групы Еўдаковай Ксенiяй Аляксандраўнай правялi забаву «Гульнi з Лявонiхай».

У пачатку мерапрыемства з песнямi i пляскамi з'явiлася перад дзецьмi Лявонiха. Яна прапанавала выхаванцам адправіцца ў незвычайнае падарожжа, у якім дзецi акунулiся у свет дзiвоснай музыкi i гульняў. Гэта былі беларускія гульні, такія як: “Бусел і жабкі”, “Лапці”. Вось гэтыя неверагодныя гульнi паспрыялi магчымасці стварэнню развіццю фізічнай здольнасці і здольнасці да творчай імправізацыі, сфарміраваць добразычлівыя, сяброўскія ўзаемаадносіны паміж дзецьмі ў час занятку, навучылi міласэрнасці. У гэтых беларускіх гульнях было шмат гумару, яны спрыялi актыўнай разумовай дзейнасці, развіццю мовы і памяці.

Потым Лявонiха пазнаёмiла дзяцей з рухамі, якія характарызуюць працоўную дзейнасць, звязаную з пэўнымі вырабамі, такiя як: “Бульба і жукі», «Пасадзімрэпку». Яны паспрыялi выхаванню працавітасці і развіцці любові да роднай мовы. Выхаванцы са здавальненнем выконвалi музычна-рытмічныя рухi, паўтараючы iх за Лявонiхай.

Пасля гэтага дзеці для нашай госці рассказалi вершы пра Бацькаушчыну.

А завяршылася мерапрыемства песняй «Беларусь мая». Лявонiха пажадала ўсім дзецям слухацца старэйшых, дапамагаць малодшым і не забываць пра сяброуства і кемлівасць.

Хочацца адзначыць, што вельмi важна не забываць пра беларускія гульні і песнi, таму што яны спрыяюць фарміраванню у дзяцей вытрымкі, развіццю ўвагі, спрыту, хуткасці рэакцыі, выхаванню любові да роднага слова, павагі да традыцый і звычаяў нашага народа і развіцця навыкаў правільнага маўлення.

 

Канановіч Г.С., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Дзіцячы сад № 5 г. Ганцавічы»