Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.03.2024

Вясёлая Масленіца ў дзіцячым садзе

У ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавiчы» кожны чацвер месяца праводзiцца беларускамоўны дзень. У гэты дзень дзецi i дарослыя стараюцца размаўляць на беларускай мове, праводзяць заняткi, гутаркi, чытаюць казкi.

Масленіца - самае вясёлае, шумнае, любімае, народнае свята. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы. Усе дзеці ведаюць пра Масленіцу, пра бліны, якія трэба есці і пра пудзіла, якое трэба спальваць. Але ведаць гэта адно, а ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым, зусім іншая справа. Выхавальнікі спецыяльнай малодшай групы для дзяцей з ЦПМ звяртаюць увагу дзяцей да народных вытокаў, каранёў нашых, абрадаў, традыцый і звычаяў. Падчас свята ўсе дзеці адправіліся на пошукі вясны. сустрэцца і з доўгачаканай вясной-чырвонай. Для яе яны спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі ў вясёлыя гульні.

Традыцыйна свята скончылася чаяваннем: ласаваннем смачнымі і духмянымі блінамі. Святам усе засталіся вельмі задаволеныя.

Л.I.Гарагляд,

загадчык ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавiчы»