Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.03.2024

Музычная забава «Гуканне вясны»

Шуміць, гудзе,

Вясна ідзе,

Шчасце і радасць людзям нясе.

 Ой, Вясна, Вясна, Як жа ты красна!

Мы для цябе спяваем,

 Цябе сустракаем.

28 сакавіка ў рамках беларускамоўнага дня ў старэйшай рознаўзроставай группе ДУА "Любашаўская ПШ" адбылася музычная забава «Гуканне вясны». 

Гэты беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных.

Заканчываецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ладзіцца народнае свята, якое носіць назву "Гуканне вясны".

Гэтае свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Дзеці гралі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды: “Я вясну гукаю”, “Вясна наставала” спявалі песні-вяснянкі: "Жавараначкі прыляціце", "Шпак", “Прыйшла вясна”.

Усе дзеці засталіся вельмі задаволены святам!

Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем традыцыі беларускага народа.

С.I.Рылка,

дырэктар ДУА "Любашаўская ПШ"