Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.04.2024

Беларускамоўны дзень у ДУА “Дзіцячы сад № 1 г. Ганцавічы”

4 красавіка ў другой малодшай групе інтэгрырваннага навучання і выхавання ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы” ў рамках беларускамоўнага дня быў праведзены занятак па тэме “Дрэвы”. Занятак па сваёй структуры пабудаваны такімчынам, кабвыклікаць і падтрымацьпазнавальныінтарэс у дашкалят.

На занятку выкарыстоўваліся сучасныя здароўезберагальныя тэхналогіі, дзеля падтрымання дынамічнай арганізаванай адукацыйнай дзейнасці, каб зняць стомленасць, падняць эмацыйны настрой і павысіць працаздольнасць.

Дзеці адправіліся ў “казачны лес” на “паветраным шары”, з задавальненнем была выканана дыхальная гімнастыка, якая імітавала ўздым і спуск паветранага шара. Пры параўнанні дрэва і хмызняку выхавальнік выкарыстощвала прыёмы разумовай дзейнасці для авалодання неабходнымі формамі лагічнага мыслення. Дзеці пазнаёміліся з назвамі дрэў і жывел на беларускай мове, сустрэлі вожыка з яжанятамі (масажныя мячы), паслухалі казку пра яго і выканалі пры гэтым самамасаж. Падчас знаходжання дзяцей у лесе гучалі галасы птушак і прыемная меладычная музыка. На працягу усяго занятку з вуснаў педагога лілася прыгожая беларуская мова.

Занятак прайшоў цікава, займальна, павучальна і дынамічна.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Рулінская Т.В.