Разделы сайта

Главная

Положение о проведении конкурсов в рамках республиканской акции учащейся молодежи «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» в учреждениях образования района

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік начальніка

аддзела адукацыі, спорту і турызму

Ганцавіцкага райвыканкама

                              М.І.Рылка

“03” красавіка 2017 г.

 

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

раённых этапаў конкурсаў

у рамках рэспубліканскай акцыі

навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі i тым ганаруся"

ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці

  1. Агульныя палажэнні.

1.1.     У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусіi тым ганаруся» (далей - Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 i планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2016-2018 гады, зацверджаным Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2016 г. № 10-01-28/513, у рамках Акцыі праводзяцца:

конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»; конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі; аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст»;

конкурс творчых работ «Маё прозвішча - лепшае ў свеце»; конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця»; конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь».

1.2.        Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогііi краязнаўства», установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей i моладзі», установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай i тэхнічнай творчасці», рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

1.3.  Удзельнікі конкурсаўкалектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоўi старэйшыя).

  1. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаўi прызёраў:

першы этап (адборачны) ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

3.1.             Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя i даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2017 гг.).

3.2.         Арганізатарам правядзення конкурсу даследчых работ «Тапаніміка роднага краю», конкурсу літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі i конкурсу з'яуляецца дзяржаўная вучэбна-метадычная ўстанова «Ганцавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет».

3.2.1. Конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю».

3.2.1.1.   Конкурс праводзіцца з сакавіка па лістапад 2017 года.

3.2.1.2.         Удзельнікамі конкурсу з'яуляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі, творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыіў 2-х узроставых катэгорыях.

3.2.1.3.   Асноўнымі мэтаміi задачамі конкурсу з'яуляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне

да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне iзахаванне гісторыка-культурнай iпрыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонаруi павагі дагісторыі свайго краю;

прывіццё цікаўнасці да малой радзімы праз тапанімічныя даследаванні рэгіёну;

пашырэнне iпаглыбленне інтэлектуальных iпазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне i заахвочванне лепшых юных даследчыкаў у рэгіёнах - актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.2.1.4.   Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гарады» (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання); «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада»;

«Гарады раённага падпарадкавання»; «Пасёлкі гарадскога тыпу»;

«Сельскія населеныя пункты».

3.2.1.5.   Удзельнікі конкурсу праводзяць:

збор інфармацыі аб тапонімах населеных пунктаў;

падбор i аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў iг.д.;

апытанне мясцовых жыхароў;

даследаванне вытокаў геаграфічных назваў мясцовасці;

складанне картатэк, слоўнікаў тапонімаў i г.д.

3.2.1.6.     На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, куды ўваходзіць даследаванне айконімаў (назвы населеных пунктаў), урбонімаў (назвы ўнутрыгарадскіх аб'ектаў), гадонімаў (назвы вуліц), гідронімаў (назвы водных аб'ектаў), мікратапонімаў (назвы невялікіх аб'ектаў, звычайна вядомыя толькі абмежаванаму колу людзей, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі) i г.д. населенага пункта i яго ваколіц.

Разглядаецца тапанімічны комплекс населенага пункта з пазіцый прыналежнасці да геаграфічных назваў, часу i абумоўленасці ўзнікнення тапоніма, моўнай прыналежнасці, зместу, этымалогіі, вобласці распаўсюджвання i г.д.).

Даследчы матэрыял павінен адлюстроўваць:

паходжанне геаграфічных назваў;

фактары фарміравання тапонімаў (лінгвістычныя, гістарычныя, этнічныя, прыродныя, афіцыйныя змены назваў);

народную i навуковую этымалогію геаграфічных назваў;

найбольш верагодныяверсіі паходжання назваў;

трансфармацыю геаграфічных назваў у сувязі з гістарычным мінулым (развіццё i змены ў часе (калі адбываліся);

легенды, міфы, паданні, якія звязаны з аб'ектамі даследавання.

Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным каляровым выглядзе з пазначэннем на тытульным лісце поўных выходных дадзеных i на электронным носьбіце: CDці DVD дыскі (абавязкова).

3.2.1.7.   Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам iпатрабаванням конкурсу;

гістарычныя, геаграфічныя, лінгвістычныя, культурныя вартасці сабранага матэрыялу;                                                            :

актуальнасць iарыгінальнасць;

навуковасць iаналітычны падыход;

даследчыя навыкі: лагічнасць доказу, уменне разважаць i рабіць уласныя высновы, фармуляваць i абгрунтоўваць ix са спасылкай на крыніцы;

праца з крыніцамі (экспедыцыі, сустрэчы, бібліятэкі, apxiвыiінш.): уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова i аналітычна прадставіць у рабоце;

прапаганда i папулярызацыя тапонімаў населенага пункта (публікацыі, слоўнікі, прэзентацыіiінш.);

якасць афармлення конкурснага матэрыялу.

3.2.1.8. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца на раённы этап да  15кастрычніка 2017 года ў Ганцавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет.

3.3.2. Конкурслітаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі.

3.2.2.1.   Конкурс праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2017 года.

3.2.2.2.         Удзельнікамі конкурсу з'яуляюцца творчыя калектывы навучэнцаў - члены саветаў, актываў музеяў устаноў адукацыі, музейных куткоў, пакояў(у адпаведнасці з дадаткам), а таксама творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, якія маюць літаратурныя экспазіцыі, матэрыялы.

3.2.2.3.   Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Літаратурны музей»;

«Літаратурная экспазіцыя».

3.2.2.4.   Асноўнай мэтай iзадачамі конкурсу з'яуляюцца:

далучэнне моладзі да літаратурнай спадчыны малой радзімы,

выхаванне любовіiцікавасці да творчасці славутых землякоў;

захаванне i папулярызацыя духоўнай спадчыны малой радзімы; выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню духоўнай спадчыны сродкамі музейнай дзейнасці;

актывізацыя i актуалізацыя дзейнасці літаратурных музеяў устаноў адукацыі па ўкараненніінавацыйнага вопыту i эфектыўных форм работы.

3.2.2.5.          На конкурс прадстаўляюцца справаздача аб выніках дзейнасці літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі за перыяд 2015 - 2017     гады,     зацверджаная    дырэктарам    установы   адукацыі   ў

друкаваным каляровым выглядзе (не менш за 25 старонак) iна электронным носьбіце (CDціDVDдыскі). У справаздачы змяшчаецца:

характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, экспазіцый, дата адкрыцця (№ загада), колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча);

арганізацыя дзейнасці музея (кіраўнік музея, савет музея, наяўнасць дакументаў: канцэпцыі развіцця музея, палажэння аб музеіўстановы адукацыі, пашпарту музея, плана работы музея);

пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукава- даследчай работы, мерапрыемствы, якія накіраваны на працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (за апошнія тры гады), крыніцы пошукава-даследчай работы);

фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, уліковая дакументацыя, электронныя каталогіiінш.);

экспазіцыйная дзейнасць музея (стварэнне i папаўненне экспазіцый, выставачная дзейнасць);

экскурсійная дзейнасць музея (колькасць падрыхтаваных экскурсаводаўi праведзеных экскурсій за 2015-2017 гады, розныя формы экскурсійнай дзейнасці:віртуальныя экскурсіі, квэст-экскурсіі, тэатралізаваныя экскурсіі, экскурсіі «майстар-класы»iінш.);

грамадска-карысная дзейнасць музея (арганізацыя iправядзенне грамадска-карысных спраў з фотатрансляцыяй);

адукацыйная дзейнасць музея (семінары, канферэнцыіiіншыя мерапрыемствы праведзеныя на базе музея,інтэрактыўныя формы работы музея, узаемадзеянне з дзяржаўныміўстановамі, грамадскімі арганізацыямі, іншымі музеяміўстаноў адукацыіi культуры, папулярызацыя дзейнасці музея шляхам стварэння лакальных сайтаў, старонак на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі, прэзентацыйныя мерапрыемствы музея, стварэнне промапрадукцый, удзел у рэспубліканскіх i міжнародных праектах, конкурсах, акцыях i г.д.).

3.2.2.6.   Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: адпаведнасць вышэйадзначаным патрабаванням да справаздачы; сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу; адукацыйна-асветніцкая значнасць дзейнасці музея (экспазіцый); эфектыўнасць i актуальнасць дзейнасці музея (экспазіцый); актуалізацыя інфармацыі аб дзейнасці музея (экспазіцыі).

3.2.2.7.                 Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца на раённы этап да 15верасня 2017 года ў Ганцавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет.

3.3. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ "Юнынатураліст" з'яуляецца дзяржаўная вучэбна-метадычная ўстанова «Ганцавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет».

3.3.1. Конкурс «Юны натураліст» праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2017 года.

3.3.3.1.        Удзельнікамі конкурсу з'яуляюцца асобныя навучэнцы i творчыя калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцейi моладзі ва ўзроставай катэгорыі12-16 гадоў.

3.3.3.2.   Асноўнымі мэтаміi задачамі конкурсу з'яўляюцца:

развіццёi папулярызацыя дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах

эколага-біялагічнага накірунку;

выхаванне патрыятызмуiпачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павaгiда прыроды роднага краю;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай iмастацкай дзейнасці;

дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаўi біёлагаў праз стварэнне праектаў, справаздач, відэарэпартажаў, прэзентацый, вершаў эколага- біялагічнага накірунку;

выяўленнеi заахвочванне таленавітых дзяцейi падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей дляix самарэалізацыі;

стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялуi фарміравання мастацкага густу асобы.

3.3.3.3.                 Конкурс праводзіцца па наступныхнамінацыях: «Птушыныя гісторыі»;

«Тэлеюнатыя»;

«Сад аднойкультуры»;

«Калекцыя кветак».

Намінацыя «Птушыныягісторыі» праводзіцца завочна ў двух катэгорыях (паднамінацыях): індывідуальная i калектыўная (удзельнічаюць творчыя калектывы навучэнцаў да 5 чалавек).

На конкурс прадстаўляюцца творчыя работы ў выглядзе дзённікаў феналагічных назіранняў за птушкамі (двара, горада, вёскі, паркавай зоны iг.д.). Да дзённікаў абавязкова прыкладаюцца дадатковыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць самастойнасць выканання работы: фотаздымкі, цікавыя факты з жыцця аб'ектаў назірання, невялікія вершы асабістага складання.

У справаздачы па выніках творчай работы павінны быць: тытульны ліст, дзе без скарачэння ўказваюццакipaўнікiўдзельнікі творчай работы; умовы i методыка выканання работы; каляндарны план i дзённік вядзення работ; месца i перыяд назіранняў; аб'ект назіранняў; абсталяванне, матэрыялы i прылады, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні назіранняў; атрыманыя вынікі.

Намінацыя «Тэлеюнатыя» (калектыўная, завочная).

Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца творчыя калектывы навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі (да 6 чалавек).

На конкурс прадстаўляюцца творчыя работы інфармацыйнага жанру - відэарэпартаж, дзе распавядаецца пра канкрэтныя справы юных натуралістаў па вопытніцкай i даследчай дзейнасці, апісваюцца праекты i праца з адлюстраваннем памкненняў падлеткаўi моладзіўпрыгожыць навакольны свет, унесці свой уклад у дабрабыт краіны.

Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць - да 6 хвілін, фармат - avi, mpg, або wmv.

Конкурсныя работы дасылаюцца на электронным носьбіце.

Намінацыя «Сад адной культуры» (калектыўная, завочная). Праводзіцца ў чатырох катэгорыях (паднамінацыях): кветкаводства, дэндралогія, гароднінаводства, пладаводства.

Конкурсны матэрыял уключае мультымедыйную прэзентацыю пра сад (агарод) адной культуры, які створаны i выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для эколага-біялагічнага выхавання дзяцей i моладзі.

Сад (агарод) адной культуры - гэта сад (агарод), у якім вырошчваецца толькі адзін від культурнай расліны (півоня, бэз, салата, яблыня i т.д.), якому прывабнасць надае разнастайнасць прадстаўленых падвідаў i сартоў расліны.

У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы, якія вырашаюцца; мэтавая аудыторыя, на якую разлічаны монасад iў якой форме ён выкарыстоўваецца.

Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце PowerPoint , PDF, або Flash. Колькасць слайдаў не больш за 30 адзінак.

На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з назвай раёна, вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры ўказваюцца выкарыстаныя інфармацыйныя рэсурсы. Калі ў конкурснай працы прысутнічае музычнае суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора i аўтара i г.д.

Да прэзентацыі дадаецца справаздача выканання праекта з дадаткам, у якім адлюстравана яго практыканакіраванасць. Конкурсныя работы дасылаюцца на электронным носьбіце.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі работ:

разнастайнасць напаўнення прадстаўленнага саду (агарода); арыгінальнасць ідэі;

эстэтычны выгляд саду (агарода);

мастацкае адлюстраванне iраскрыццё тэмы;

дакладнасць i выразнасць прадстаўленнай інфармацыі; тэхнічная якасць.

Намінацыя «Калекцыя кветак» (калектыўная, завочная). Конкурсны матэрыял прадстаўляе мультымедыйную прэзентацыю - справаздачу пра калекцыю кветак, якая створана i выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для эколага-біялагічнага выхавання дзяцей i моладзі.

У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы,якіявырашаюцца; сартымент калекцыі; цікавыя звесткі аб прадстаўленых кветках; формы выкарыстання калекцыі.

Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце PowerPoint , PDF, або Flash. Колькасць слайдаў не больш за 30 адзінак. На першым i апошнім слайдзе павінна змяшчацца інфармацыя ў адпаведнасці з вышэйзгаданай намінацыяй.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ: напаўненне калекцыі;

эстэтычны выгляд;

мастацкае адлюстраванне i раскрыццё тэмы; дакладнасць i выразнасць прадстаўленнай інфармацыі; тэхнічная якасць.

3.2.2.8.                 Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца на раённы этап да 10 верасня 2017 года ў Ганцавіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет.

3.4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Мае прозвішча - лепшае ў свеце» з'яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

3.3.1.     Конкурс «Мае прозвішча - лепшае ў свеце» праводзіцца з сакавіка па верасень 2017 года.

3.3.2.  Асноўнымі задачамі конкурсу з'яуляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў;

павышэнне культурнага ўзроўню маладога пакалення;

выхаванне духоўна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да вывучэння паходжання свайго прозвішча, гісторыі сваей сям’і, даследаванне радаводу;

далучэнне навучэнцаў да навукова-даследчай лінгвістычнай дзейнасці, паглыбленне ведаў па гісторыі беларускай мовы; умацаванне сувязi паміж пакаленнямі, павага да продкаў; выяўленне i заахвочванне юных журналістаў - актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.3.          Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.

3.3.4.    На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, уякіху займальный форме распавядаецца пра паходжанне ўласнага прозвішча (выкарыстоўваюцца архіўныя звесткі, дадзеныя этымалагічныхiіншых слоўнікаў, даведкавая i спецыяльная літаратура, адлюстроўваецца гісторыя сям’і або факты з жыцця носьбітаў прозвішча, што пацвярджаюць яго ўнікальнасць, выключнасць, самабытнасць; апісваюцца канкрэтныя справы або падзеі, якія абуджаюць маладое пакаленне праяўляць зацікаўленасць да роднага слова, гісторыі беларускай мовы праз вывучэнне свaix каранёў, спрыяюць павышэнню культурнага ўзроўню асобнага навучэнцаi грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны).

3.3.5.   Конкурсныя работы (тэкст - да 3000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4) пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) i пра кіраўніка (прозвішча, імя,імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6.   Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдніiвыніковы. На папярэднім - рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння ixгоднасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці - у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) iвыстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу iадзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост» (на сайце выдання).

На выніковым - рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаўiпрызёраў.

3.3.7.     Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 11 верасня 2017 года па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 а. Тэлефон/факс: (017) 2871959, е- mail: p_vozrast@tut.by.

3.4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Праз творчасць у прафесіі жыцця» з'яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі«Ганцавіцкі РЦДЮТ».

3.4.1.        Конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесіі жыцця» праводзіцца з сакавіка па верасень 2017 года.

3.4.2.     Удзельнкамі конкурсу з'яўляюцца навучэнцы ва ўзроставай катэгорыі пасля 14 гадоў.

3.4.3.   Асноўнай мэтай iзадачамі конкурсу з'яуляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных

пачуццяўiгатоўнасці да актыўнай творчай дзейнасці;

стымуляванне творчага патэнцыялу дзяцей i моладзі, уключэнне ix у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характэрных асаблівасцей розных прафесій;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз замацаванне прафесейных сувязей паміж рознымі пакаленнямі;

прафесійнае самавызначэнне iвыхаванне станоўчых адносін да працы;

равіццё інтэлектуальнага i творчага патэнцыялу асобы навучэнца, яго здольнасці да планавання сваёй прафесійнай будучыні.

3.4.4.     На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял аб будучай прафесіі ўдзельнікаў конкурсу, які змяшчае:

звесткі абгісторыі,спецыфіцы, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі;

апісанне атрыбутаў прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміныiінш.);

матывы выбару прафесій iшляхоў вызначэння паспяховасціў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў);

спісустаноў адукацыі, у якіх можна атрымаць абраную (або падобную) прафесію;

перспектывы iасобасная роля аўтара ў прафесіі.

3.4.5.   Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: адпаведнасць умовам конкурсу;

змястоўнасць;

інфармацыйная напоўненасць;

творчы падыход, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

3.4.6.         На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу праводзіцца прагляд конкурсных матэрыялаў, а на выніковым - творчае прадстаўленне навучэнцамі конкурсных работ.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых работ.

3.4.7.    Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце на раённы этап прадстаўляюцца ў ДУА «Ганцавіцкі РЦДЮТ». Тэрміны адпраўкі работ на раённы этап узгадняюцца ў арганізатараў конкурса.

3.5. Арганізатарам правядзення конкурсу фатаздымкаў "Краіна мая дарагая" з'яуляецца ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТіК”.

Удзельнікамі конкурсу фатаздымкаў "Краіна мая дарагая" з'яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.

3.5.2.   Асноўнай мэтай i задачамі фотаконкурсу з'яуляецца: грамадзянскае i патрыятычнае выхаванне дзяцей i моладзі праз ix

актыунае уключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры i прыроды роднага краю;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай i прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

далучэнне дзяцей i моладзі да адукацыйнай, культурнай i грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне i паглыбленне ixінтэлектуальных i пазнавальных магчымасцей;

прывіццё любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне дзяцей iмоладзі, фарміраванне мастацкага густу;

выяўленне i заахвочванне таленавітых дзяцей i падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для ix самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей i моладзі.

3.5.3.   Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая» (пейзаж (сельскіi гарадскі), рэкіi азёры);

«Дзівоснае побач» (раслінны iжывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D» (стерэафотаздымкі па наступных

тэматыках: сельскіi гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікігісторыіi культуры Беларуci);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследаванняўікравыявы, людзіў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам iг.д.);

«Мы - беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар i нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);

«...I перанесціся ў далёкае мінулае» (фотаздымкігістарычных i культурных аб'ектаў, помнікаў архітэктуры Белapyci);

«ТэхнаРух» (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб'яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

3.5.4.  Патрабаванні да конкурсных работ.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на фотаконкурсе адным аўтарам - да шасці. У выпадку,калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна- белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгім баку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца на электронным носьбіце электронны варыянт фотаработ у фармаце JPEGне меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапушчаюцца.

На зваротным баку кожнага фатаздымку павінны быць наступныя дадзеныя:                                                                              

-      намінацыя, назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам),

-        узрост, назва ўстановы з указаннем раёна, адраса iнумара тэлефона.

3.5.5.  Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэта;

мастацкае адлюстраванне iраскрыццё выбранай тэмы;

тэхнічная якасць фотаздымка.

3.5.6.     Фотаматэрыялы для ўдзелу ўраённым этапе прадстаўляюцца да 31жніўня 2017г. у ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТіК”.

  1. Конкурсная работа павінна абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу i тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб'яднанне па інтарэсах/група навучання) i аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча поўнасцю, імя,імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
  2. Падвядзенне вынікаўiўзнагароджванне пераможцаў конкурсу.

5.1.         Для падвядзення вынікаў конкурсаў на раённым этапе ствараецца журы, якое узначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаўiпрызёраў конкурсаў, а таксама вырашае пытанніixзаахвочвання.

5.2.    Удзельнікі фотаконкурсу, якія занялі 1,2,3 месца ў кожнай з намінацый, узнагароджваюцца дыпломаміаддзела адукацыіГанцавіцкага райвыканкама.

 

Дадатак

Спісмузеяў устаноў адукацыі, музейных куткоў, пакояў,вызначаных да абавязковага ўдзелу ў конкурсе літаратурных музеяў

(экспазіцый) устаноў адукацыі.

  1. Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа ДУА "Люсінскід/с-СШ імя Я.Коласа" Ганцавіцкага раёна.
  2. Літаратурны музей імя Міхася Рудкоўскага ДУА " Ганцавіцкі РЦДЮТіК".

Заувага: Удзел у конкурсе прымаюцъ музеі, пазначаныя ўcnice, а таксама творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыіўcix рэгіёнаў вобласці,  якія маюцъ літаратурныя экспазіцыі, матэрыялы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кісялевіч 2 28 15