Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.03.2017

Спектакль "Тутэйшыя гісторыі. Частка І" традыцыйнага лялечнага тэатра "Батлейка"

У рамках беларускамоўнага дня выхаванцы старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання і старэйшай спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі гаворкі наведалі Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, дзе паглядзелі спектакль "Тутэйшыя гісторыі. Частка І" лялечнага тэатра “Батлейка”.

Спектакль даставіў дзецям шмат радасці сваёй яркасцю, маляўнічасцю. 

Тэатр “Батлейка”  праз мастацкія выявы-персанажы, афармленне, слова і музыку дапамог нашым выхаванцам зразумець змест літаратурнага твора. Лялька, якая іграла на сцэне, рэальна стварыла сапраўдную казку. 

Дзеці не толькі паглядзелі спектакль, але яшчэ і пазнаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі і даведаліся, як калісьці забаўляліся нашы продкі. Акрамя  гэтага, выхаванцы наведалі выставу народных лялек і паслухалі гісторыю іх стварэння.

Рулінская Т.У.,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  

ДУА “Яслі-сад №1 г.Ганцавічы”